САНКТ-ПЕЦЯРБУ́РГСКАЯ КАНСЕРВАТО́РЫЯ імя М.А.Рымскага-Корсакава,
першая вышэйшая муз. навуч. ўстанова Расіі. Засн. ў 1862 у Пецярбургу Рас. муз. т-вам па ініцыятыве А.Рубінштэйна. З 1918 дзярж. навуч. ўстанова, з 1944 імя Рымскага-Корсакава. У 1923 пры ёй адкрыта Оперная студыя, у 1925 — аддз. па падрыхтоўцы навук. работнікаў, педагогаў для спец. навуч. устаноў, дырыжорскае аддз., оперна-рэжысёрскі клас, аспірантура, у 1934 — Муз. тэхнікум (цяпер — самаст. навуч. ўстанова). У ёй выкладалі Л.Аўэр, А.Вержбіловіч, К.Давыдаў, Г.Есіпава, Ф.Лешаціцкі, Г.Нісен-Саламан, Рымскі-Корсакаў, К.Эверардзі і інш. Сярод выхаванцаў: А.Абразцова, М.Анцаў, А.Арэнскі, Э.Бай, М.Дубасаў, М.Іпалітаў-Іванаў, А.Лядаў, М.Малько, А.Мелік-Пашаеў, Я.Мравінскі, Н.Муранская, М.Мяскоўскі, С.Пракоф’еў, К.Пушылаў, М.Рубінштэйн, В.Салаўёў-Сядой, У.Сафраніцкі, Г.Свірыдаў, П.Чайкоўскі, Ю.Шапорын, Дз.Шастаковіч, Е.Шуман і інш. У кансерваторыі атрымалі адукацыю бел. кампазітары В.Капыцько, У.Палуэктаў, удасканальвалі майстэрства кампазітары І.Лучанок, Я.Паплаўскі, Р.Сурус, Л.Шлег, піяністы М.Бергер, Р.Шаршэўскі; скрыпач А.Бяссмертны і інш. Мае Вял. залу для оперных спектакляў і сімф. канцэртаў, Малую залу (з арганам) для правядзення сольных і камерных канцэртаў. У 2000/01 навуч. г. ф-ты: фартэпіянны, аркестравы, вак.-рэжысёрскі, дырыжорскі, нар. інструментаў, кампазітарскі, гіст.-тэарэтычны. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае.
Літ.:
Кремлев Ю. Ленинградская государственная консерватория, 1862—1937. М., 1938;
100 лет Ленинградской консерватории, 1862—1962: Ист. очерк. Л., 1962;
Масленікава В.П. Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980.
В.П.Пракапцова.
т. 14, с. 154